Найлепшае – гэта каб Украіна і Беларусь былі членамі Еўрапейскага Саюза. Не ведаю, ці падтрымлівае гэта беларускі народ, але з пункту гледжання эканомікі, геапалітыкі і незалежнасці гэта правільна.
Людзі ў Беларусі разумныя. Проста антыеўрапейская прапаганда, якая там працуе доўгія гады, дае толькі аднабаковыя сігналы: нібыта ў Беларусі будуць абмежаванні для іх бізнесу і развіцця, цэны будуць высокімі, а заробкі маленькімі, людзі будуць жабракамі. Усё гэта проста прапаганда. Але, безумоўна, членства ў ЕС – гэта будзе выбар саміх беларусаў.
Калі будзе свабоднае кіраўніцтва, якое дасць ім свабоду, якое будзе паважаць незалежнасць Украіны, мы ўпэўнена будзем паважаць незалежнасць Беларусі. Найлепшае, што можа быць, – мірныя адносіны, калі мы паважаем суверэнітэт адно аднаго і ракеты не ляцяць з адной краіны ў іншую.
Я б вельмі хацеў, каб вайна скончылася і нешта змянілася ў адносінах паміж нашымі краінамі. Усё ж такі беларускі народ не пачынаў вайну супраць Украіны. Думаю, што гэта самы мудры выбар або статус, у якім і трэба заставацца беларусам.
З інтэрв’ю беларускаму незалежнаму медыя «Zerkalo». 5/5
— Volodymyr Zelenskyy (@ZelenskyyUa) Feb 23, 2026
The post Найлепшае – гэта каб Украіна і Беларусь былі членамі Еўрапейскага Саюза. Не ведаю, ці падтрымлівае гэта беларускі народ, але з пункту гледжання эканомікі, геапалітыкі і незалежнасці гэта правільна. Людзі ў Беларусі разумныя. Проста антыеўрапейская прапаганда, якая там працуе доўгія гады, дае толькі аднабаковыя сігналы: нібыта ў Беларусі будуць абмежаванні для іх бізнесу і развіцця, цэны будуць высокімі, а заробкі маленькімі, людзі будуць жабракамі. Усё гэта проста прапаганда. Але, безумоўна, членства ў ЕС – гэта будзе выбар саміх беларусаў. Калі будзе свабоднае кіраўніцтва, якое дасць ім свабоду, якое будзе паважаць незалежнасць Украіны, мы ўпэўнена будзем паважаць незалежнасць Беларусі. Най first appeared on October Surprise 2016 – octobersurprise2016.org.

